27 траўня ў сярэдняй школе № 47 г. Віцебска імя Я.Ф. Іваноўскага адбылася I адкрытая краязнаўчая навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў і студэнтаў "Прыдзвінскія чытанні".
Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці выступіў у якасці аднаго з суарганізатараў мерапрыемства, накіраваўшы для працы ў складзе журы сваіх прадстаўнікоў - загадчыка аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Уладзіміра Каханку і вядучага архівіста гэтага ж аддзела Святлану Мясаедаву. Таксама Дзяржархіў прадаставіў для экспанавання матэрыялы выставак "Славянскі базар-1992" (па гісторыі арганізацыі першага міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар") і "Пішу аўтапартрэт душы на фоне стагоддзя" (памяці віцебскага паэта і грамадскага дзеяча Д.Г.Сімановіча).
Даклады і прэзентацыі юных краязнаўцаў адзначаны дыпломамі ў адпаведнасці з ацэнкамі.