Адбыўся абласны семінар для кіраўнікоў спраў гар-, райвыканкамаў, адміністрацый раёнаў горада Віцебска.
У якасці дакладчыка па пытанні "Аб некаторых аспектах дзейнасці службаў "адно акно" мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Віцебскай вобласці" выступіла галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Ганна Свістунова.
У сваім выступленні Ганна Іванаўна звярнула ўвагу прысутных на асноўныя паказчыкі, якія правяраюцца падчас маніторынгаў, а таксама на недахопы і парушэнні, якія выяўляюцца, праблемныя пытанні, указала шляхі іх устаранення. Разам з тым галоўны спецыяліст адзначыла станоўчую дынаміку развіцця службаў "адно акно".