9 студзеня 2023 года ў дзяржархіве ў Оршы адбылося пашыранае пасяджэнне дырэкцыі архіва ў фармаце відэаканферэнцыі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
З інфармацыяй "Аб выніках працы архіва за 2022 год і задачах на 2023 год" выступіла дырэктар занальнага дзяржаўнага архіва Алеся Бярговіна. З судакладамі аб працы за 2022 год - кіраўнікі структурных падраздзяленняў.
Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мрына Быкава падзякавала работнікам за добрасумленную работу ў 2022-м і акрэсліла шэраг напрамкаў і задач, якія неабходна будзе вырашаць у бягучым годзе.