Першае пасяджэнне Маладзёжнага парламента, створанага пры раённым Савеце дэпутатаў, адбылося ў Талачыне.
У яго склад увайшлі 19 чалавек з ліку працоўнай моладзі і навучэнцаў школ. Падчас пасяджэнняў вызначаны лідэры, а таксама камісіі новага органа.
У завяршэнні мерапрыемства кіраўнік спраў райвыканкама Сняжана Ляховіч азнаёміла членаў Маладзёжнага парламента з асаблівасцямі работы дзяржслужачых, паказала абноўленую залу ўрачыстай рэгістрацыі аддзела загс.
Начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Анастасія Хацкевіч расказала пра службу «адно акно», яе функцыі і арганізацыю працы з насельніцтвам.