+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

1 студзеня 2023
Новы год толькі пачаўся, а ў калектыве ветэранаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта зноў нагода, каб павіншаваць юбіляра. Сёння 70-годдзе адзначае Юрый Паўлавіч Сакалоў.

Юры Паўлавіч адносна нядаўна ўліўся ў шэрагі ветэранскай першаснай арганізацыі і вельмі гэтаму рады, бо ў яе складзе ўсе былыя калегі. За плячыма Сакалова салідны досвед працы ў органах судовага выканання.

Нарадзіўся Юрый Паўлавіч Сакалоў у в. Хатоля Віцебскага раёна. Вучачыся ў школе, юнак планаваў стаць настаўнікам, як і яго маці. Аднак жыццё ўнесла свае карэктывы. Адслужыўшы тры гады ў ракетных войсках, малады чалавек вярнуўся ў Віцебск і ўладкаваўся па прыкладзе большасці знаёмых і прыяцеляў на ВЗЭП свідравальшчыкам друкаваных поплаткаў. Адпрацаваўшы некалькі гадоў, у Юрыя раптам зьявілася магчымасьць працаўладкавацца ў суд Кастрычніцкага раёну г. Віцебску. Да гэтага часу ён ужо паспеў абзавесціся сям'ёй, дзе падрастала маленькае дзіця. Абдумаўшы прапанову і параіўшыся з жонкай, Сакалоў пагадзіўся. З таго часу на пасадзе судовага выканаўцы ён прапрацаваў больш за 30 гадоў. Узгадваючы працоўныя гады, Юры Паўлавіч адзначае, што ў курс справы ўліўся хутка, ды і калектыў быў цудоўны: прыязны, спагадлівы, старэйшыя калегі ахвотна дапамагалі маладым спецыялістам. З цеплынёй успамінае былога старшыню суда П.Ф. Драбкова, суддзяў У.І. Шклудаву, З.П. Гелімбатаўскую, начальніка ўпраўлення юстыцыі В.Ф. Мядзведзева і іншых, якія заўсёды аказвалі падтрымку ў прафесійнай дзейнасці, ды і ў жыццёвых пытаннях.

Працы, вядома, хапала: на ўвесь Кастрычніцкі раён даводзілася толькі пяць судовых выканаўцаў, за якімі былі замацаваныя свае тэрытарыяльныя ўчасткі, куды ўваходзілі жылы сектар, арганізацыі і прадпрыемствы. Прыходзілася займацца ўсімі выканаўчымі дзеяннямі: высяленнем, засяленнем, прымусовым рассяленнем, падзелам жылля, маёмасці, зямельных участкаў і шматлікім іншым. Аднак найбольшую адказнасць выклікала праца з дэпазітным рахункам, які Юры Паўлавіч вёў да выхаду ў адстаўку.

За плячыма ветэрана галіны шматлікія перамогі ў прафесійнай дзейнасці - дыпломы і граматы, у тым ліку, упраўленні юстыцыі, Мінюста. Але асноўная яго ўзнагарода - гэта сям'я: жонка Вольга Паўлаўна, якая, на жаль, нядаўна пайшла з жыцця, дзеці Сяргей і Уладзіслаў, ятроўкі і чацвёра ўнукаў.

Знаходзячыся на заслужаным адпачынку часу для нуды абсалютна няма. Асноўны час ён праводзіць на дачы, за горадам. Там у яго прыстойны зямельны ўчастак, які неабходна апрацаваць, куры, сабака. А яшчэ з вясны да восені ўчастак Сакаловых патанае ў кветках, якія яшчэ некалі пасадзіла жонка. Яе ўжо няма, а асаблівая атмасфера кахання і павагі адзін да аднаго, да бабулі працягвае ў сям'і жыць. Шчаслівым чалавекам называе сябе Юры Паўлавіч.

Паважаны Юры Паўлавіч, прыміце шчырыя віншаванні ад галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і пажаданні доўгіх і актыўных гадоў жыцця, здароўя шчасця, дабрабыту!