Міністэрства юстыцыі падвяло вынікі штогадовага конкурсу творчых работ "Права на дзяцінства". У гэтым годзе на конкурс паступіла больш за тысячу работ ад удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі,
і абсалютным лідэрам па колькасці прызавых месц стала Віцебская вобласць.
Нашы таленавітыя юнакі і дзяўчаты занялі першыя і другія месцы ў самых розных намінацыях.
Знаёмцеся з пераможцамі:
Намінацыя «Малюнак»
- 2 месца (узроставая катэгорыя ад 3 да 6 гадоў): Прыкацень Ева (6 гадоў), ДУА «Чашніцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр»
- 1 месца (узроставая катэгорыя старэйшыя за 12 гадоў): Лапцева Ангеліна (13 гадоў), ГУДА "Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна"
Намінацыя "Анімацыя"
- 1 месца (узроставая катэгорыя да 12 гадоў): Лютко Яўгена (8 гадоў), ГУДА "Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі".
Пераможцы па выніках Інтэрнэт-галасавання:
Намінацыя "Анімацыя":
Осіпаў Мацвей (15 гадоў), УА "Віцебскі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці і тэхналогій".
Ад усёй душы віншуем рабят і іх настаўнікаў з заслужанымі перамогамі!