14 кастрычніка 2026 года, у Дзень маці, у галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама пройдзе прававое кансультаванне грамадзян.
Кансультаванне пройдзе ў фармаце "прамых тэлефонных ліній" з 11.00 да 13.00 гадзін па пытаннях рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, работы органаў натарыята, загсаў, прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах, а таксама ліцэнзіятаў, якія аказваюць юрыдычныя і рыэлтарскія паслугі, звяртацца па тэлефонах: 8 (0212) 67 56 70, 66 50 32, 60 33 90.
Таксама ў гэты дзень кансультацыі правядуць аддзелы загса Віцебскай вобласці.