У апошні дзень ліпеня Віцебская абласная група па прававой асвеце грамадзян пад кіраўніцтвам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргея Канапелькі наведала адкрытае акцыянернае таварыства "Дубровенскі льнозавод".
ААТ "Дубровенскі льнозавод" - адно з самых буйных прадпрыемстваў у рэспубліцы ў сваёй галіне і спецыялізуецца на выпрацоўцы льновалакна. Як расказаў дырэктар ільнозавода Сяргей Крапачын, каля 50 працэнтаў вырабленага валакна адгружаецца па дзяржзаказу на Аршанскі льнокамбінат, 20 працэнтаў ідзе на ўласную вытворчасць часанай і грубачэсанай стужкі, а астатнія 30 працэнтаў пастаўляюцца на экспарт.
У рамках візіту членам групы паказалі музей, экспазіцыі якога прысвечаны гісторыі станаўлення завода, яго дасягненням, узнагародам і ўзорам прадукцыі.
Потым адбылася непасрэдная сустрэча з працоўным калектывам.
Адкрываючы мерапрыемства, кіраўнік абласной юстыцыі прадставіў членаў групы і падкрэсліў, што галоўная мэта візіту - растлумачэнне актуальных прававых пытанняў, інфармаванне аб навэлах заканадаўства і аказанне бясплатнай юрыдычнай дапамогі.
Далей перад прысутнымі выступілі заяўленыя дакладчыкі.
Адвакат юрыдычнай кансультацыі г. Оршы Таццяна Баранава расказала аб даступнасці аказання юрыдычнай дапамогі адвакатамі.
Натарыус натарыяльнай канторы Дубровенскага раёна Ірына Праскурава растлумачыла спецыфіку натарыяльнай дзейнасці, выпадкі і парадак звароту да натарыуса.
Тэму легалізацыі самавольна занятых зямельных участкаў з выкарыстаннем геапартала зямельна-інфармацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь падрабязна асвятліла Наталля Махонь.
На заканчэнне сустрэчы работнікі льнозавода скарысталіся магчымасцю звярнуцца да спецыялістаў па прававую дапамогу і атрымалі адказы на пытанні.