+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

7 ліпеня 2026
Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» падрыхтавала віртуальную выставу архіўных дакументаў «Курган Бяссмерця: рукатворны помнік».

У 1966 годзе ў паўднёвай частцы Полацка, на левым беразе Заходняй Дзвіны, сіламі гараджан быў насыпаны Курган Бяссмерця. Гэты манумент, створаны рукамі тысяч людзей, стаў жывым увасабленнем народнай памяці і падзякі. Ён прысвечаны жыхарам Полаччыны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама воінам Савецкай Арміі, якія загінулі ў баях за вызваленне горада і раёна. Сюды была прывезена зямля з брацкіх магіл Аршанскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Лепельскага, Полацкага, Расонскага, Шумілінскага і Ушацкага раёнаў, з гераічнай Брэсцкай крэпасці і з пахаванняў савецкіх салдат у Альшанах (Прага). Курган вышынёй 10 метраў велічна ўзвышаецца над наваколлем. У яго падножжа гарыць Вечны агонь. Пад адной мармуровай плітой закладзена капсула моладзі 2017 года да сваіх нашчадкаў, а на другой — высечаны памятны надпіс. Ад кургана да Заходняй Дзвіны вядзе бетонная лесвіца, якая пераходзіць у парк 50-годдзя Савецкай улады.

Назва выставы гаворыць сама за сябе. Запрашаем зірнуць на гісторыю гэтага знакавага месца праз прызму працы, энтузіязму і яднанні яго стваральнікаў.

Архіўныя дакументы раскрываюць гісторыю нараджэння гэтага сімвала. Прадстаўленыя матэрыялы расказваюць аб тым, як маштабная ідэя, якая згуртавала жыхароў Полаччыны, набывала форму.

Адмысловае месца ў экспазіцыі займаюць успаміны Анатоля Ўладзіміравіча Сцяпанава, які ў перыяд будаўніцтва працаваў рэдактарам Полацкага раённага радыё і асабіста фіксаваў гісторыю стварэння Кургана.

З віртуальнай выставай дакументаў можна азнаёміцца туть.