2 ліпеня 2026 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама пройдзе прававое кансультаванне грамадзян.
Кансультаванне пройдзе ў фармаце "прамых тэлефонных ліній" з 9.00 да 11.00 гадзін па пытаннях:
- звязаным з прымусовым выкананнем судовых пастаноў, спагнаннем аліментаў і інш. звяртацца па тэлефоне 8(0212) 61 40 10;
- рэгістрацыі і ліквідацыі камерцыйных і некамерцыйных арганізацый: 8(0212) 67 97 78;
- работы органаў натарыята, загсаў, прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах, а таксама ліцэнзіятаў, якія аказваюць юрыдычныя і рыэлтарскія паслугі: 8(0212) 60 33 90.