+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

22 чэрвеня 2026
У рамках рэалізацыі галіновага віртуальнага выставачнага праекта "Гарады Беларусі", установай "Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы" падрыхтавана віртуальная выстаўка архіўных дакументаў "Талачын у аб'ектыве стагоддзяў".

Талачын - невялікае мястэчка з насельніцтвам 9,5 тысяч чалавек у Віцебскай вобласці.

Упершыню Талачын згадваецца ў працах Лукі Галембергскага па гісторыі валадарання Уладзіслава Ягайлы ў 1433 годзе як мястэчка ў складзе Вялікага княства Літоўскага. У той час ён уваходзіў у Аршанскі павет Віцебскага ваяводства. Існуе некалькі версій паходжання назвы горада. Ёсць меркаванне, што сваю назву Талачын атрымаў ад слова «талака». У тыя далёкія часы тут раслі векавыя лясы, і людзі разам, гэта значыць «талакой», іх секлі, сплаўлялі па рацэ і будавалі хаты. Так на беразе ракі Друць вырасла паселішча, названае Талачынам.

Статус горада Талачыну быў прысвоены 22 чэрвеня 1955 года.

З віртуальнай выставай дакументаў можна азнаёміцца туть.