Сёння Віцебская абласная група па прававой асвеце грамадзян наведала дрэваперапрацоўчае прадпрыемства "КімаБел", размешчанае ў прыгарадзе горада Полацка.
Візіт пачаўся з сустрэчы з працоўным калектывам, якую адкрыў начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька. Сяргей Пятровіч прывітаў прысутных, прадставіў спецыялістаў і абвясціў парадак дня, пасля чаго перад работнікамі выступілі дакладчыкі.
Натарыус натарыяльнай канторы Полацкага раёна і горада Полацка Людміла Ягудзіна прадметна расказала пра спецыфіку натарыяльнай дзейнасці, падрабязна растлумачыўшы выпадкі, тэрміны і парадак звароту да натарыуса.
Оперупаўнаважаны аддзяленні па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Полацкага РАУС капітан міліцыі Вікторыя Гусева асвятліла тэму прафілактыкі кіберзлачынстваў, падрабязна спыніўшыся на новых патрабаваннях у галіне кібербяспекі, якія пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня 2026 года.
Завяршыў блок выступленняў намеснік начальніка аддзела землеўпарадкавання Полацкага райвыканкама Васіль Марозаў з дакладам на тэму "Зямельная амністыя: як узаконіць самавольна заняты ўчастак".
Пасля заканчэння выступленняў фармат сустрэчы змяніўся прававым кансультаваннем, і кожны работнік «КімаБел» атрымаў магчымасць наўпрост звярнуцца да прысутных спецыялістаў і атрымаць кваліфікаваную бясплатную юрыдычную дапамогу па пытаннях.
Непасрэдным працягам візіту стала экскурсія па прадпрыемстве, у ходзе якой члены групы азнаёміліся з яго вытворчай дзейнасцю. На сённяшні дзень ТАА "КімаБел" спецыялізуецца на распілоўцы круглага лесу, вытворчасці будаўнічага бруса, палетных, абразных і неабрэзных дошак, а таксама сухіх піламатэрыялаў. Тэхналагічны працэс уключае ў сябе сушку драўніны і сартаванне другасных матэрыялаў дрэваапрацоўкі, такіх як пілавінне, паліўныя і тэхналагічныя шчэпкі, а дадаткова прадпрыемства аказвае паслугі па перавозцы лесаматэрыялаў лесавозам.