1 чэрвеня 2026 года, у Дзень абароны дзяцей, у галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама пройдзе прававое кансультаванне шматдзетных сем'яў і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
Кансультаванне пройдзе ў фармаце
"прамых тэлефонных ліній" з 8.00 да 10.00 гадзін па пытаннях:
- звязаным з прымусовым выкананнем судовых пастаноў, спагнаннем аліментаў і інш. звяртацца па тэлефоне 8(0212) 61 40 12;
- рэгістрацыі і ліквідацыі камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, працы архіваў: 8(0212) 67 97 78, 67 66 79;
- работы органаў натарыята, загсаў, прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах, а таксама ліцэнзіятаў, якія аказваюць юрыдычныя і рыэлтарскія паслугі: 8(0212) 67 56 70, 66 50 32.
Таксама з 9.00 да 11.00 гадзін прававое кансультаванне будзе ажыццяўляць начальнік Полацкага міжраённага аддзела прымусовага выканання Дарафеева Кацярына Алегаўна па тэлефоне 8 (0214) 46 25 40.