Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ва УП "Праектны інстытут Віцебскегіпразем" прайшоў Адзіны дзень інфармавання.
Перад калектывам з тэмай "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - асноўны Закон дзяржавы: ад гістарычных вытокаў да сучаснасці" выступіла галоўны спецыяліст аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Вольга Петрусь.
У ходзе даклада асаблівая ўвага была ўдзелена гістарычнаму шляху станаўлення Асноўнага Закона краіны, яго эвалюцыі ў сучасных умовах. Вольга Уладзіміраўна нагадала прысутным аб праведзеных рэспубліканскіх рэферэндумах, у выніку якіх у Канстытуцыю ўносіліся змяненні і дапаўненні.
У завяршэнні выступлення былі падрабязна асветлены замацаваныя ў Канстытуцыі правы і дзяржаўныя гарантыі.
Мерапрыемства дазволіла ўдзельнікам яшчэ раз усвядоміць значнасць Асноўнага Закона, які не толькі рэгулюе работу дзяржаўных інстытутаў, але і стаіць на абароне інтарэсаў кожнага грамадзяніна нашай краіны.