Суботні дзень для калектыву галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама прайшоў пад знакам спорту, рызыкі і выдатнага настрою.
Узброіўшыся бадзёрасцю і воляй да перамогі, супрацоўнікі адправіліся ў Гарадок, каб узяць удзел. у абласным спартыўна-мастацкім свяце "Віцебская лыжня - 2026", прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.



На заснежаных трасах разгарнулася сапраўднае дужанне, дзе каманда прадэманстравала не толькі спартовую падрыхтоўку, але і зайздросную вытрымку.

Вялікай падмогай для ўдзельнікаў стала гарачая падтрымка калегаў: гучныя апладысменты і шчырыя словы падбадзёрвання дапамагалі пераадольваць дыстанцыі і ўпэўнена ісці да фінішу.

Годнае выступленне спартсменаў стала яркім пацвярджэннем таго, што разам нам пад сілу любыя спаборніцтвы.

Падобныя мерапрыемствы па-за працоўнымі кабінетамі неацэнныя: яны сціраюць фармальныя межы, па-сапраўднаму гуртуюць калектыў і ператвараюць калегаў у адзіную, дружную каманду, аб'яднаную агульнымі перамогамі і любоўю да здаровага ладу жыцця.