Паважаныя калегі, дарагія ветэраны!
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама віншуе вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
23 лютага - свята, якое ўвасабляе гераічны летапіс нашага народа і сімвалізуе святы абавязак кожнага грамадзяніна засцерагаць мір і суверэнітэт роднай зямлі. Гэты дзень аб'ядноўвае ўсе пакаленні абаронцаў: тых, хто з доблесцю прайшоў праз вогненныя выпрабаванні, і тых, хто сёння сваёй працай і прафесіяналізмам умацоўвае прававы фундамент нашай дзяржавы.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра і дабрабыту!