Сёння ўнітарнае прадпрыемства "Віцебскі футравы камбінат" наведала абласная група па прававой асвеце грамадзян на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргеем Канапелькам.
Знаёмства з прадпрыемствам пачалося з экскурсіі, якую правёў галоўны інжынер Сяргей Кутковіч. Госці даведаліся пра багатую гісторыю камбіната, які ўваходзіць у холдынг «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка», і яго ўнікальны статус – футравы камбінат адзінае прадпрыемства ў краіне, якое спецыялізуецца на комплекснай перапрацоўцы шырокага асартыменту пушна-футравай і аўчынна-футравай сыравіны. Пад
брэндам Luxury Fox тут выпускаецца багатая лінейка вырабаў - ад вытанчанай верхняй вопраткі з норкі і крамзолі да ўтульных аксэсуараў і абутку, вядомых сваёй якасцю і цеплынёй.
Працягам сустрэчы стаў адкрыты дыялог, падчас якога ўдзельнікі групы па прававой асвеце асвятлілі найбольш актуальныя тэмы дзейнага заканадаўства.
Так, напрыклад, аб садзейнічанні занятасці насельніцтва, у рамках норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3, расказала намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Святлана Зіноўева.
Аб тым, як легалізаваць самавольна занятыя зямельныя ўчасткі, праінфармавала начальнік аддзела прававой, кадравай работы і справаводства ўпраўлення землеўпарадкавання Віцебскага аблвыканкама Наталля Махонь.
Старшыня Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Інэса Гарнак растлумачыла нюансы афармлення спадчыны.
Завяршыўся візіт у фармаце практычнай дапамогі: пасля асноўнай інфармацыйнай часткі работнікі футравага камбіната змаглі ў прыватным парадку звярнуцца да спецыялістаў і атрымаць індывідуальныя юрыдычныя кансультацыі па пытаннях.