Роўна 60 гадоў таму, 7 лютага 1966 года, указам прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР гарадскі пасёлак Чашнікі быў аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
Да гэтага значнага юбілею
Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці падрыхтаваў віртуальную выставу дакументаў "Чашнікі: мястэчка - гарадскі пасёлак - горад".
Унікальныя архіўныя матэрыялы дазваляюць наглядна прасачыць гістарычны шлях развіцця рэгіёна і пазнаёміцца з важнымі вехамі яго станаўлення.
З віртуальнай выставай дакументаў можна азнаёміцца
тут.