+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

27 студзеня 2026

Сёння пры ўдзеле намесніка Міністра юстыцыі Ірыны Сцяпура адбылося пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Анжаліка Нікіціна, старшыня Эканамічнага суда Віцебскай вобласці Аляксей Барадулін, прадстаўнікі пракуратуры, абласнога суда, упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці і іншыя зацікаўленыя асобы.

З уступным словам выступіў начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька.

Потым першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Марына Быкава расказала аб рабоце галоўнага ўпраўлення юстыцыі ў 2025 годзе і абазначыла ключавыя задачы на 2026 год.

photo_5460990487134146370_y.jpg

photo_5460990487134146188_y.jpg

З дакладам аб рабоце аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг за 2025 год і задачах на 2026 год выступіла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі - начальнік аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг Крысціна Смоль.

photo_5463242286947830789_y.jpg

photo_5460990487134146196_y.jpg

Вынікі работы органаў прымусовага выканання Віцебскай вобласці за 2025 год падвёў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі - начальнік упраўлення прымусовага выканання Мікалай Кабачэўскі.

photo_5460990487134146275_y.jpg

photo_5460990487134146284_y.jpg

Заслухаўшы даклады кіраўнікоў, намеснік Міністра юстыцыі спынілася на асноўных напрамках работы галоўнага ўпраўлення, такіх як нарматворчая дзейнасць, работа службаў "адно акно", органаў прымусовага выканання, натарыята і загсаў. 

Ірына Сцяпура акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства на выкананні задач, якія стаяць перад галоўным упраўленнем юстыцыі. "Лепшы крытэрый якасці работы - адсутнасць скарг", - адзначыла Ірына Альбертаўна.

photo_5460990487134146440_y.jpg

photo_5460990487134146256_y.jpg

У завяршэнне мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджання. Лепшыя супрацоўнікі сферы атрымалі Ганаровыя граматы і Падзякі ад Міністэрства юстыцыі, галоўнага ўпраўлення юстыцыі і іншых ведамстваў.

photo_5460990487134146310_y.jpg  photo_5460990487134146322_y.jpg

photo_5460990487134146354_y.jpg   photo_5460990487134146331_y.jpg

photo_5460990487134146443_y.jpg