Сёння начальнік аддзела прымусовага выканання Браслаўскага раёна Іван Чарняўскі ўручыў заслужаныя ўзнагароды прызёрам. рэспубліканскага творчага конкурсу "Права на дзяцінства".
Віцебскую вобласць на п'едэстале гонару прадставілі адразу дзве жыхаркі Браслава.
У намінацыі "Малюнак" ганаровыя трэція месцы ў сваіх узроставых катэгорыях занялі пяцігадовая Паліна Рачынская, выхаванка дзіцячага сада № 2 г. Браслава, і чатырнаццацігадовая Ангеліна Швед, якая прадстаўляе Браслаўскі цэнтр дзяцей і моладзі.
Ад імя галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Іван Нікадзімавіч падзякаваў дзяўчынкам за арыгінальнае ўвасабленне ідэй і шчырую цікавасць да прававой тэматыкі. З рук начальніка аддзела юныя мастачкі атрымалі дыпломы і памятныя падарункі ад Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Мы віншуем Паліну і Ангеліну з заслужаным поспехам, а таксама выказваем удзячнасць усім удзельнікам конкурсу за ініцыятыву і яркія працы!