+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

23 снежня 2025

Сёння ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце адбыўся семінар для кіраўнікоў аддзелаў загса рэгіёна. Мерапрыемства, арганізаванае галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, аб'яднала ўдзельнікаў як у вочным фармаце, так і ў рэжыме відэаканферэнцсувязі.

photo_5357201451375070565_y.jpg

photo_5357201451375071516_y.jpg

Семінар прайшоў пад кіраўніцтвам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргея Канапелькі.

photo_5357201451375070622_y.jpg

Адкрываючы сустрэчу, Сяргей Пятровіч выступіў з прывітальным словам і правёў урачыстую цырымонію ўзнагароджання. За высокі прафесіяналізм, шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з Днём юрыста Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджана начальнік аддзела загса Шумілінскага райвыканкама Ірына Якаўлева.

photo_5357201451375070570_y.jpg

У ходзе рабочай часткі семінара намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Крысціна Смольская і галоўны спецыяліст аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг галоўнага ўпраўлення юстыцыі Вольга Петрусь падвялі вынікі работы органаў загса ў 2025 годзе і абазначылі асноўныя задачы на 2026 год.

Праграма мерапрыемства таксама ўключала выступленні прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, якія цесна ўзаемадзейнічаюць з аддзеламі загса.

Аб навацыях у заканадаўстве прысутным расказаў намеснік старшыні Віцебскага абласнога суда, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах Віктар Быстроў.

photo_5357201451375071401_y.jpg

Парадак давання статыстычнай інфармацыі і алгарытмы супрацоўніцтва растлумачыла начальнік аддзела дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці Алена Сінкевіч. Таксама выступілі намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела па грамадзянстве, пашпартнай рабоце, выезду за мяжу і рэгістра насельніцтва УУС Віцебскага аблвыканкама Руслан Баранаў і галоўны спецыяліст гэтага ж аддзела Алеся Зайцава - яны расказалі аб парадку ўзаемадзеяння органаў унутраных спраў і органаў загса.

photo_5357201451375071382_y (1).jpg

Культурна-інфармацыйную частку семінара дапоўніла прэзентацыя віртуальнай выстаўкі “Знак якасці. Чырвоны Кастрычнік», падрыхтаванай вядучым архівістам Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Святланай Мясаедавай.

На заканчэнне сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні, якія ўзнікаюць у паўсядзённай практыцы пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, і абмяняліся вопытам у вырашэнні прафесійных задач.