Апошняя ў бягучым годзе сустрэча Віцебскай абласной групы па прававой асветы прайшла сёння на базе вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз". Мерапрыемства, якое аб'яднала прадстаўнікоў галоўнага ўпраўлення юстыцыі, органаў унутраных спраў, пракуратуры, натарыята, адвакатуры, абласнога аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, камітэта па працы, занятасці і сацабароне насельніцтва аблвыканкама, упраўлення землеўпарадкавання і працоўны калектыў прадпрыемства стала пляцоўкай для адкрытага дыялогу і прафесійнага кансультавання. Працу групы ўзначаліў начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька.
Перад пачаткам афіцыйнай часткі генеральны дырэктар УП "Віцебскаблгаз" Аляксандр Бранцэвіч паказаў членам групы музей прадпрыемства. Гасцям прапанавалі ўнікальную экспазіцыю, якая адлюстроўвае гісторыю газіфікацыі рэгіёну: ад старых узораў газавых пліт і балонаў да фрагментаў першых газавых труб. Дадзеная экскурсія дазволіла ўдзельніку групы бліжэй пазнаёміцца са спецыфікай працы прадпрыемства і яго традыцыямі.
Потым адбылася непасрэдная сустрэча з калектывам.
Звяртаючыся з прывітальным словам да прысутных кіраўнік абласной юстыцыі адзначыў: «Асноўная задача нашай групы - даць Вам магчымасць атрымаць адказы на пытанні прававога характару. Вы можаце задаваць іх падчас сустрэчы ці атрымаць індывідуальныя кансультацыі пасля яе».
Адной з першых выступіла старшы оперупаўнаважаны аддзела аператыўна-аналітычнай работы ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Юлія Калдыбава, якая расказала аб актуальных схемах махлярстваў, з якімі могуць сутыкнуцца грамадзяне, і дала практычныя рэкамендацыі па абароне асоб.
Асаблівую ўвагу аўдыторыі прыцягнула тэма працоўнага заканадаўства. Галоўны прававы інспектар Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук растлумачыла парадак планавання і прадастаўлення працоўных водпускаў. Інфармацыя аказалася вельмі своечасовай напярэдадні складання графікаў на новы каляндарны год, выклікаўшы актыўнае абмеркаванне прававых нюансаў і гарантый для работнікаў.
Не менш жывую цікавасць выклікала размова, прысвечаная зямельным адносінам. Начальнік аддзела прававой, кадравай работы і справаводства ўпраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама Наталля Махонь падрабязна расказала пра апошнія новаўвядзенні ў зямельным заканадаўстве. Работнікі прадпрыемства актыўна цікавіліся пытаннямі ўдакладнення межаў участкаў, працэдурамі ўзаконьвання самавольных пабудоў і мерамі адказнасці за парушэнні зямельных норм.
Завяршылася мерапрыемства правядзеннем індывідуальных кансультацый. Кожны супрацоўнік Віцебскаблгазу атрымаў магчымасць абмеркаваць асабістае прававое пытанне напрамую з профільным спецыялістам.