18 снежня ва ўпраўленні прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама адбылася планавая нарада ў рамках Адзінага дня інфармавання. Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення Мікалая Кабачэўскага.
Адной з тэм сустрэчы стаў Дзень правоў чалавека, які адзначаўся ў нашай краіне 10 снежня. Пра яго падрабязна расказала запрошаны эксперт — дэкан юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Віялета Казлоўская. У сваім дакладзе яна закранула важныя аспекты захавання і абароны правоў грамадзян у сучасных умовах.
Пасля завяршэння выступлення Мікалай Мікалаевіч выказаў падзяку Віялеце Віктараўне за актыўнае ўзаемадзеянне і ўмацаванне сувязей паміж юрыдычнай навукай і практыкай, уручыўшы ёй памятнае выданне "Юстыцыя Віцебшчыны: гісторыя даўжынёю ў стагоддзе".
Праграма мерапрыемства таксама ўключала абмеркаванне сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.
Першы намеснік дырэктара - галоўны інжынер дзяржаўнага прадпрыемства "УКБ горада Віцебска" Сяргей Польскі распавёў калектыву аб пяцігодцы якасці і падвёў вынікі Года добраўпарадкавання. Акрамя гэтага, Сяргей Уладзіміравіч асвятліў ключавыя вынікі работы прадпрыемства, накіраваныя на паляпшэнне гарадской інфраструктуры і павышэнне камфорту жыцця гараджан.