Міністр юстыцыі Яўген Каваленка наведаў з працоўным візітам Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці. У працоўным калектыве ААТ "Даватарскі" кіраўнік ведамства выступіў на тэму адзінага дня інфармавання "Роля сямейных каштоўнасцей у сучасным грамадстве".


Міністр акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў сустрэчы на ключавой ролі інстытута сям'і ў развіцці грамадства і дзяржавы. Ён адзначыў, што ўмацаванне сямейных каштоўнасцей і перадача традыцый з'яўляюцца стратэгічнай інвестыцыяй у будучыню, якая непасрэдна ўплывае на дэмаграфічную ўстойлівасць, захаванне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Гаворачы аб прававым рэгуляванні гэтай сферы, Яўген Каваленка нагадаў аб некаторых змяненнях і дапаўненнях, унесеных у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года. У прыватнасці, удакладнена, што шлюб - гэта саюз жанчыны і мужчыны. Акрамя таго, Канстытуцыя дапоўнена палажэннямі аб тым, што:
"Названыя нормы замацоўваюць у Асноўным Законе важныя напрамкі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, якім на працягу ўсяго перыяду існавання суверэннай Беларусі ўдзялялася і прадаўжае ўдзяляцца асаблівая ўвага", - падкрэсліў Яўген Іосіфавіч.

У ходзе рабочага візіту Міністр юстыцыі таксама азнаёміўся з дзейнасцю падведамных арганізацый Шаркаўшчыны: службы "адно акно", аддзела загс, натарыяльнай канторы, юрыдычнай кансультацыі і раённага архіва.




Вывучыўшы асноўныя паказчыкі работы, Яўген Іосіфавіч вызначыў шэраг задач кіраўніцтву структурных падраздзяленняў і галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама па павышэнні якасці абслугоўвання грамадзян і аптымізацыі рабочых працэсаў.