У 11 "А" класе прававой накіраванасці сярэдняй школы № 17 горада Віцебска прайшоў Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства.
На ўроку прысутнічалі і выступілі супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна горада Віцебска Юлія Рабец і Сяргей Друй.
Навучэнцам быў прадэманстраваны тэматычны фільм, пасля дзеці прынялі ўдзел у спецыяльнай віктарыне, якая дапамагла ім лепш зразумець гісторыю і значэнне дзяржаўнага свята.
Са свайго боку, старшакласнікі падрыхтавалі для гасцей выставу, якая адлюстроўвае ключавыя этапы аднаўлення гістарычнай памяці і ўз'яднання беларускіх тэрыторый. Экспазіцыя ўключала фатаграфіі, дакументы і творчыя работы вучняў, што дало магчымасць глыбей пагрузіцца ў старонкі гісторыі і ўмацаваць пачуццё нацыянальнага адзінства.