Сёння ва ўпраўленні прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама адбылася сустрэча са старшым дзяржаўным інспектарам аддзела тэхнічнага нагляду і прафілактыкі ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Мікітам Сямёнавым і працоўнымі калектывамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі, упраўлення прымусовага выканання "БелЮрЗабеспячэнне", а таксама тэрытарыяльнымі аддзеламі прымусовага выканання па сродках відэаканферэнцсувязі.
З уступным словам перад прысутнымі выступіў намеснік начальніка - начальнік упраўлення прымусовага выканання Мікалай Кабачэўскі. Ён нагадаў, што з 1 верасня 2025 года набылі моц змяненні ў Правілах дарожнага руху, якія датычацца як вадзіцеляў транспартных сродкаў, так і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Падрабязна пра ўсе новаўвядзенні расказаў супрацоўнік ДАІ, які растлумачыў ключавыя моманты і адказаў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.
Дырэктар Віцебскага філіяла РУП па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне» Аляксей Шляхта таксама звярнуўся да прысутных з напамінам аб няўхільным захаванні Правілаў дарожнага руху, падкрэсліўшы важнасць дысцыпліны і адказнасці на дарозе.
Завяршаючы сустрэчу, Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што ў сучасных рэаліях неабходна быць вельмі ўважлівым на дарозе, каб гарантаваць бяспеку сябе і навакольных, а таксама пазбегнуць непрыемных наступстваў, звязаных з парушэннямі ПДР.