Міністэрствам юстыцыі ў рамках правядзення прававой асветы насельніцтва па пытаннях прававой абароны дзяцей аб'яўляецца конкурс творчых работ "Права на дзяцінства".
Конкурс праводзіцца ў мэтах стварэння ўмоў для творчай самарэалізацыі дзяцей, фарміравання павагі да закону і права, выхавання пачуцця патрыятызму ў маладога пакалення, развіцця пазнавальнай цікавасці да тэмы абароны правоў дзіцяці.
Конкурс з'яўляецца адкрытым і праводзіцца ў дзвюх намінацыях: "Малюнак" і "Анімацыя".
У намінацыі
«Малюнак» прымаюцца работы, выкананыя алоўкамі, фламастэрамі, гуашшу, акварэллю на паперы не менш фармату А4 і не больш фармату А3.
Адным удзельнікам конкурсу прадстаўляецца адзін малюнак.
У правым ніжнім куце малюнка паказваюцца: назва малюнка; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) удзельніка конкурсу; узрост удзельніка конкурсу; кантактны тэлефон удзельніка конкурсу; найменне ўстановы адукацыі, іншай арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.
Па жаданні ўдзельніка конкурсу да малюнка на асобным лісце прыкладаецца кароткі аповяд аб ім.
Пераможцы ў намінацыі "Малюнак" вызначаюцца ў наступных узроставых катэгорыях:
-
ад 3 да 6 гадоў;
- ад 6 да 12 гадоў;
- старэйшыя за 12 гадоў.
У намінацыі
"Анімацыя" прымаюцца анімацыйныя ролікі, створаныя з выкарыстаннем праграм для вытворчасці анімацыйных ролікаў на кампутары, планшэце ці смартфоне.
Для ўдзелу ў намінацыі "Анімацыя" дапускаецца стварэнне аднаго анімацыйнага роліка некалькімі ўдзельнікамі конкурсу ў складзе
не больш за 3 чалавек. Анімацыйны ролік прадстаўляецца ў фармаце файлаў мультымедыя, якія падтрымліваюцца прайгравальнікам Windows Media.
Пераможцы ў намінацыі "Анімацыя" вызначаюцца ў наступных узроставых катэгорыях:
- да 12 гадоў;
- старэйшыя за 12 гадоў.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы, падрыхтаваныя дзецьмі не старэйшыя за 18 гадоў, па наступных тэмах:
- правы дзіцяці;
- сацыяльная абарона сям'і і дзяцей дзяржавай;
- абарона правоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
- правы дзяцей-інвалідаў;
- абавязкі дзіцяці.
На першым (рэгіянальным) этапе
да 15 верасня 2025 года галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама прымаюцца творчыя работы па заяўленай тэматыцы.
Конкурснымі камісіямі галоўных упраўленняў юстыцыі адбіраюцца лепшыя работы для ўдзелу ў другім (рэспубліканскім) этапе конкурсу і
да 22 верасня 2025 года накіроўваюцца ў Міністэрства юстыцыі разам з заяўкамі на ўдзел у конкурсе.
На другім (рэспубліканскім) этапе конкурсу Міністэрства юстыцыі вызначае пераможцаў па адпаведных намінацыях у кожнай узроставай катэгорыі, а таксама ажыццяўляе адбор творчых работ для ўдзелу ў Інтэрнет-галасаванні.
Інтэрнэт-галасаванне праводзіцца шляхам публікацыі творчых работ на старонках Міністэрства юстыцыі ў сацыяльных сетках і мэсэнджэры "Тэлеграм".
Інфармацыя аб выніках конкурсу публікуецца на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, у сацыяльных сетках і сродках масавай інфармацыі, а таксама ў часопісе "Юстыцыя Беларусі".
Пераможцы, якія занялі I, II, III месцы ў кожнай узроставай катэгорыі па намінацыях, а таксама пераможцы, якія занялі I месцы па выніках Інтэрнэт-галасавання, узнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Дапускаецца ўзнагароджанне асобных удзельнікаў конкурсу спецыяльнымі прызамі ад рэдакцыі часопіса "Юстыцыя Беларусі".
Творчыя работы, якія паступілі на конкурс, могуць быць выкарыстаны ў далейшым у наглядных і прэзентацыйных матэрыялах (календары, буклеты, фільмы, відэаролікі, прэзентацыі і іншае), на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі, на старонках Міністэрства юстыцыі ў сацыяльных сетках і сродках масавай інфармацыі.
З падрабязнасцямі аб парадку правядзення штогадовага конкурсу творчых работ "Права на дзяцінства" можна азнаёміцца па
спасылцы.