У першы дзень восені ў школах Віцебска праходзяць урачыстыя лінейкі і святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года.
Традыцыйна ў Дзень ведаў ва ўрачыстай лінейцы ДУА "Сярэдняя школа № 17 г. Віцебска імя І.Р. Бумагіна" ў якасці ганаровых гасцей прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька і намеснік начальніка - начальнік упраўлення прымусовага выканання Мікалай Кабачэўскі.
Сяргей Пятровіч і Мікалай Мікалаевіч цёпла павіншавалі ўсіх са святам, пажадаўшы педагагічнаму калектыву прафесійных поспехаў і натхнення, а дзецям - выдатных адзнак, новых ведаў і дасягненняў.
Асаблівая ўвага была ўдзелена вучням класа прававой накіраванасці, з якімі Сяргей Канапелька і Мікалай Кабачэўскі паразмаўлялі, падкрэсліўшы значнасць вывучэння права для фарміравання грамадзянскай адказнасці і прававой культуры маладога пакалення.