1 верасня 2025 года ў Дзень ведаў у галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама пройдуць бясплатныя прававыя кансультацыі грамадзян.
Кансультаванне пройдзе ў фармаце
"прамых тэлефонных ліній" з 14.00 да 16.00 гадзін па пытаннях:
- звязаным з прымусовым выкананнем судовых пастаноў, спагнаннем аліментаў звяртацца па тэлефоне 8(0212) 62 03 37;
- рэгістрацыі і ліквідацыі камерцыйных і некамерцыйных арганізацый: 8(0212) 67 97 78;
- работы органаў натарыята, загсаў, прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах, а таксама ліцэнзіятаў, якія аказваюць юрыдычныя і рыэлтарскія паслугі: 8(0212) 67 56 70, 66 50 32.