15 жніўня на базе спартыўна-стралковага клуба "Фора" ў горадзе Віцебску прайшлі абласныя спаборніцтвы па практычнай стральбе (Action Air), прысвечаныя 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Спаборніцтвы праводзіліся сярод каманд структурных падраздзяленняў Віцебскага аблвыканкама, у якіх каманда галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама прыняла непасрэдны ўдзел.
У практыкаванні "Дуэль" галоўны спецыяліст аддзела натарыяту, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг Вольга Петрусь заняла ганаровае першае месца, прадэманстраваўшы высокі ўзровень майстэрства і стаўшы ўзорам дакладнасці і хуткасці.
Ганарымся і віншуем Вольгу Уладзіміраўну з заслужанай перамогай!