У мінулыя выхадныя з 26 па 27 ліпеня ў комплексе "Форум" прайшла яркая і дынамічная спартакіяда, якая сабрала разам прадстаўнікоў сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі розных структур ведамства, уключаючы: цэнтральны апарат, галоўныя ўпраўленні юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама Беларуская натарыяльная палата, Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў і Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг "БелЮрЗабеспячэнне".
На працягу двух дзён удзельнікі дэманстравалі свае фізічныя здольнасці, спрыт і стратэгічнае мысленне ў разнастайных спаборніцтвах, такіх як: "Гіганцкі валейбол", "Петанк", "Арыент-шоу", "Выдатны стрэлак", "Спартыўная эстафета", "Тэхніка веласіпеднага і пешаходнага турызму".
Асабліва варта адзначыць, што каманда галоўнага ўпраўлення юстыцыі практычна ва ўсіх спаборніцтвах заняла прызавыя месцы, што сведчыць аб высокай падрыхтоўцы і камандным духу калектыву.
Па выніках усіх спартыўных мерапрыемстваў лідарам стала
каманда галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, якая заваявала ганаровае
першае месца.
Ганарымся нашымі чэмпіёнамі і іх дасягненнямі!