11 – 12 чэрвеня 2025 г. установу «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» з рабочым візітам наведалі першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Лядоўская і намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага савета архіўных установах па розных напрамках дзейнасці ў рамках плана мерапрыемстваў Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Падчас візіту прадстаўнікі Дэпартамента азнаёміліся з працай архівістаў ва ўстанове "Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці". У рэканструяваным будынку архівасховішча вывучылі працэс напаўнення яго дакументамі. Разгледзелі вынікі работы па ўзаемадзеянні з крыніцамі камплектавання архіва і аказанні платных паслуг па навукова-тэхнічнай апрацоўцы дакументаў. Адмысловая ўвага была нададзена забеспячэнню захаванасці дакументаў і іх рассакрэчванню, а таксама аблічбоўцы і стварэнню навукова-даведачнага апарата.




