5 чэрвеня 2025 года ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці прайшоў абласны семінар для дырэктараў дзяржаўных, гарадскіх і раённых архіваў вобласці па тэме "Аб некаторых пытаннях удасканалення работы архіўных устаноў", арганізаваны галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Мерапрыемства адкрыла намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Аксана Пашкевіч.
У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі пытанні, якія ўзнікаюць у рабоце дзяржаўных і тэрытарыяльных архіваў. Асаблівая ўвага была ўдзелена вынікам маніторынгу архіўных устаноў на прадмет выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. нумар 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэння якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва".
Некаторыя аспекты ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, якія ўзніклі ў сувязі з уступленнем у сілу новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур", асвятліла Кацярына Лапатнёва – галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі.
Жывы водгук ва ўдзельнікаў мерапрыемства выклікала дыскусія аб парадку правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў па асабовым складзе, якія захоўваюцца ў тэрытарыяльных архівах, з улікам змен у заканадаўстве. У ходзе абмеркавання была выпрацавана схема ўзаемадзеяння дзяржаўных і тэрытарыяльных архіваў. Па гэтым напрамку спікерамі выступілі Аксана Пашкевіч і Таццяна Буевіч, намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.
Пасля заканчэння сустрэчы адбыўся абмен думкамі.