Сёння ў Лепелі з працоўным калектывам прадпрыемства "Лепельскі малочна-кансервавы камбінат" у рамках адзінага дня інфармавання сустрэўся начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька.
Тэма сустрэчы - "Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі".
У сваім выступленні Сяргей Канапелька адзначыў, што здароўе кожнага грамадзяніна - гэта самы каштоўны рэсурс краіны, які замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне створаны сучасныя медыцынскія ўстановы, аснашчаныя перадавым абсталяваннем, што дае магчымасць аказваць дапамогу на высокім узроўні. Актыўна развіваецца медыцынскі турызм, прыцягваючы гасцей з усяго свету.
Асаблівая ўвага была ўдзелена важнасці праходжання дыспансерызацыі для своечасовага выяўлення і прафілактыкі захворванняў. Бо менавіта прафілактыка і ранняя дыягностыка дазваляюць захаваць здароўе і павысіць якасць жыцця. У гэтым жа ключы вялікае значэнне маюць рэгулярныя спартыўныя і масавыя мерапрыемствы, якія не толькі ўмацоўваюць фізічную форму, але і садзейнічаюць фарміраванню здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва. Таксама развіваецца санаторна-курортнае лячэнне, якое дапамагае аднавіць сілы і павысіць агульнае самаадчуванне.
Не менш важна - клопат аб захаванні водных рэсурсаў і высокую якасць пітной вады і прадуктаў харчавання. Усё гэта стварае ўмовы для фарміравання здаровай нацыі - асновы ўстойлівага развіцця Беларусі.
Падводзячы вынікі сустрэчы, Сяргей Пятровіч падкрэсліў, што здароўе - гэта аснова нашай будучыні. Дбаючы пра яго сёння, мы забяспечваем сабе доўгае і шчаслівае жыццё, а таксама росквіт і развіццё нашай краіны.