+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

12 мая 2025

Забыцьцё – люты вораг памяці. Каб не даць яму паглынуць імёны і подзвігі тых, хто каваў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, мы з гонарам прадстаўляем вам выставу, прысвечаную нашым родным, чые лёсы апаліла гэтая страшная вайна.

Угледзьцеся ў гэтыя твары. Маладыя, поўныя надзей, яны глядзелі ў будучыню, якое ім трэба было абараніць. Тут адлюстраваны моманты мірнага жыцця, перадваенныя ўсмешкі, і, вядома, суровыя кадры з фронту. Кожная фатаграфія - гэта асобная гісторыя, расказаная мовай часу. Медалі і ордэны, атрыманыя за адвагу і самаахвярнасць. Кожная ўзнагарода - гэта пацверджанне подзвігу, здзейсненага дзеля абароны Радзімы. Яны ззяюць як сімвал вечнай славы і напамінак аб кошце, заплачаным за мірнае неба над галавой.

Гэтая выстава – не проста збор дакументаў, гэта даніна памяці і павагі нашым продкам, якія абаранілі свабоду і незалежнасць нашай краіны. Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку запрашае вас дакрануцца да гісторыі сваёй сям'і, узгадаць тых, хто аддаў жыццё за мір і перадаць гэтую памяць будучым пакаленням.

З віртуальнай выставай можна азнаёміцца тут.