Сёння, напярэдадні вялікага свята - Дня Перамогі, супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама на чале з начальнікам Сяргеем Канапелькам, а таксама прадстаўнікі тэрытарыяльных аддзелаў Віцебска ўсклалі кветкі да брацкай магілы Савецкіх воінаў, якая знаходзіцца ў вёсцы Вароны Віцебскага раёна. Гэтае мерапрыемства стала важнай часткай падрыхтоўкі да святкавання 80-годдзя Перамогі і сімвалам павагі да памяці тых, хто аддаў свае жыцці за свабоду і незалежнасць нашай краіны.
Падчас мерапрыемства Сяргей Пятровіч звярнуўся да прысутных з кранальнай прамовай: «Сёння мы сабраліся тут, каб ушанаваць памяць тых, хто ваяваў на гэтых землях і аддаў свае жыцці дзеля нашай будучыні. Вёска Вароны стала сведкам разлютаваных баёў, у якіх загінулі тысячы савецкіх салдат. Іх подзвіг назаўжды застанецца ў нашых сэрцах. Мы павінны памятаць пра тое, якім коштам была заваяваная нашая свабода і мірнае неба над галавой».
Пасля выступлення ўсе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Затым удзельнікі ўсклалі кветкі да брацкай магілы, выказваючы сваю ўдзячнасць і скруху аб тых, хто аддаў сваё жыццё за мірную будучыню.