8 мая 2025 г. напярэдадні Дня Перамогі галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама правядзе акцыю па бясплатным прававым кансультаванні грамадзян.
Кансультаванне пройдзе ў фармаце
"прамых тэлефонных ліній" з 10.00 да 12.00 гадзін па пытаннях:
- звязаным з прымусовым выкананнем судовых пастаноў, спагнаннем аліментаў і інш. звяртацца па тэлефоне 8(0212) 62 03 37;
- рэгістрацыі і ліквідацыі камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, работы архіваў: 8(0212) 67 97 78, 67 66 79;
- работы органаў натарыята, загсаў, прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах, а таксама ліцэнзіятаў, якія аказваюць юрыдычныя і рыэлтарскія паслугі: 8(0212) 67 56 70, 66 50 32, 60 33 90.
Таксама да акцыі далучацца адвакаты і натарыусы на Віцебшчыне.