Паважаныя калегі, ветэраны працы!
У гэты светлы вясновы дзень мы адзначаем свята, якое аб'ядноўвае ўсіх, хто шануе працу і яе значэнне для жыцця грамадства. Першамай - гэта не проста дата ў календары, а сімвал сілы чалавечага духу, настойлівасці і імкнення да развіцця.
Няхай гэтае свята падорыць вам зарад энергіі, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Жадаем здароўя, шчасця і дабрабыту, а таксама новых дасягненняў і радасных падзей у прафесійнай дзейнасці.
Няхай праца заўсёды будзе крыніцай гонару і радасці!
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама