Сёння абласная група па прававой асвеце сустрэлася з працоўным калектывам філіяла Аршанскага хлебазавода ААТ "Віцебскхлебпрам".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел загадчык сектара арганізацыйна-кадравай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Алена Ганчарова, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аршанскага райвыканкама Марыя Шматава, а таксама прадстаўнікі прафсаюза, натарыята, адвакатуры, землеўпарадчыка.
Сустрэча пачалася з азнаямленчай экскурсіі па прадпрыемстве. Госці наведалі адзін з вытворчых цэхаў, дзе выпякаюцца хлебабулачныя вырабы. Дырэктар філіяла Віктар Мішульскі расказаў пра багатую гісторыю завода і традыцыі сапраўднага беларускага хлебапячэння. За апошнія гады прадпрыемства значна абнавіла тэхналагічнае абсталяванне, пашырыла асартымент прадукцыі ў адпаведнасць са спажывецкім попытам і ўвяло шэраг навінак. Штодня хлебазавод вырабляе каля 50 найменняў хлебабулачных вырабаў, уключаючы заварны хлеб з рознымі дабаўкамі, такімі як кунжут, патака, насенне сланечніка. Таксама завод выпускае каля 50 найменняў кандытарскіх вырабаў, у лік якіх уваходзяць тарты бісквітныя і пластовыя, пірожныя, прысмакі мучныя, кексы, рулеты і многае іншае. Аб тым, што прадукцыя філіяла адна з лепшых у рэспубліцы сведчаць шматлікія ўзнагароды і высокі попыт у пакупнікоў.
Пасля экскурсіі зносіны працягнуліся ў актавай зале. Алена Леанідаўна, адкрываючы сустрэчу, падкрэсліла, што адной з задач групы па прававой асвеце з'яўляецца прадастаўленне калектыву магчымасці атрымаць адказы на розныя пытанні прававога характару.
Потым перад калектывам выступілі заяўленыя дакладчыкі.
Начальнік аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Аршанскага райвыканкама Вадзім Ляпяшынскі распавёў аб спосабах абароны ад інтэрнэт-ашуканцаў, прыводзячы прыклады схем падману і нагадаў аб пільнасці ў месэнджэрах.
Галоўны прававы інспектар Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук пазнаёміла работнікаў прадпрыемства з апошнімі зменамі ў працоўным заканадаўстве.
З тэмай "Легалізацыя самавольна занятых зямель" выступіла начальнік аддзела прававой, кадравай работы і справаводства ўпраўлення землеўпарадкавання Віцебскага аблвыканкама Наталля Махонь.
Сустрэча была канструктыўнай, бо пасля выступлення ўсіх дакладчыкаў кожны прысутны мог задаць сваё пытанне і звярнуцца асабіста да спецыялістаў.