Пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь дзейнічае Метадычная рада, якая ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану органамі загса і ўстанаўлівае адзіную практыку прымянення заканадаўства ў сферы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
У красавіку адбылося першае ў 2025 годзе пашыранае пасяджэнне Метадычнай рады, у якім прынялі ўдзел галоўны спецыяліст аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Вольга Петрусь і начальнік аддзела загса Гарадоцкага райвыканкама Натал.
Падчас пасяджэння былі разгледжаны пытанні рэгістрацыі перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, а таксама навацый у заканадаўстве аб шлюбе і сям'і, якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2025 года.