+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

24 красавіка 2025

26 красавіка 2025 г. галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама правядзе акцыю па бясплатным прававым кансультаванні, прымеркаваную да Дня памяці аб трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

Па кансультацыю змогуць звярнуцца ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пацярпелыя і члены іх сем'яў.

Кансультаванне пройдзе ў фармаце "прамых тэлефонных ліній" з 10.00 да 12.00 гадзін па пытаннях:

  • звязаным з прымусовым выкананнем судовых пастаноў, спагнаннем аліментаў і інш. звяртацца па тэлефоне 8(0212) 62 03 37;
  • рэгістрацыі і ліквідацыі камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, работы архіваў: 8(0212) 67 97 76, 67 66 79;
  • работы органаў натарыята, загсаў, прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах, а таксама ліцэнзіятаў, якія аказваюць юрыдычныя і рыэлтарскія паслугі: 8 (0212) 67 56 70, 60 33 90.
Таксама да акцыі далучацца адвакаты и натарыусы Віцебшчыны.