+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

28 лютага 2025

24 і 27 лютага 2025 г. галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Кацярына Лапатнёва наведала службы "адно акно" Бешанковіцкага і Сенненскага раённых выканаўчых.

5323741701925366173.jpg

5337192813646963628.jpg

Мэта маніторынгу - вывучыць арганізацыю работы службаў "адно акно" ў рэгіёне, у тым ліку з прымяненнем фармату "таемны наведвальнік", і ацаніць выкананне рэкамендацый даных па выніках работы ў 2024 годзе.

У мінулым годзе ў названых службах былі праведзены рамонтныя работы, у сувязі з чым удасканалены зоны чакання і прыёму дакументаў, устаноўлены абноўленыя інфармацыйныя стэнды, а таксама ёсць дзіцячыя куткі.

5323741701925366166.jpg

5337192813646963626.jpg

5323403116768520155.jpg

5323741701925366177.jpg

5337192813646963632.jpg

5323741701925366175.jpg

5323741701925366171.jpg

Для наведвальнікаў з абмежаванымі магчымасцямі ўдасканалена безбар'ернае асяроддзе: ёсць кнопка выкліку супрацоўніка, тактыльныя схемы, паказальнікі і інфармацыя, дубляваная рэльефна-кропкавым шрыфтам Брайля.

5323741701925366174.jpg

Па выніках маніторынгаў адзначана станоўчая работа службаў "адно акно" Бешанковіцкага і Сенненскага раённых выканаўчых камітэтаў.