+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

17 лютага 2025

14 лютага 2025 г. у Віцебскай натарыяльнай акрузе адбылося пашыранае пасяджэнне Савета натарыусаў, у рамках якога падведзены вынікі працы за 2024 год.

У пасяджэнні прынялі ўдзел начальнік упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Сашчэка, намеснік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Таццяна Лісок, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама – начальнік аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю загадчыкі натарыяльных кантор Віцебскай натарыяльнай акругі і запрошаныя натарыусы.

5303394895655989304.jpg

Прадстаўнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Крысціна Смольская расказала аб выкананні натарыусамі заканадаўства, аб кантрольна-нагляднай дзейнасці, аб узаемадзеянні ведамства з тэрытарыяльнай палатай і правядзенні работы па растлумачэнні заканадаўства насельніцтву.

5303228207975230174.jpg 

У час мерапрыемства таксама абмяркоўваліся пытанні, якія ўзнікаюць на практыцы, у дзейнасці натарыята і былі вызначаны планы і задачы на бягучы год.

На заканчэнне сустрэчы адбылося ўзнагароджанне: ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама былі ўзнагароджаны намеснік старшыні Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Наталля Прыстаўка і натарыус Марына Бягунова, падзякамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама - Етарына.

5303394895655989305.jpg

5303228207975230177.jpg

5303228207975230176.jpg

5303228207975230175.jpg