Сёння намеснік начальніка ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Мікалай Кабачэўскі прадставіў калектыву аддзела прымусовага выканання Бешанковіцкага раёна новага кіраўніка - Юрыя Уладзіміравіча Красоўскага.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Мікалай Мікалаевіч уручыў Юрыю Красоўскаму службовае пасведчанне і пажадаў паспяховай і плённай работы, упэўненасці ў прыняцці рашэнняў і дасягненні агульных мэт.