Сёння ва ўпраўленні прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама адбылася рабочая нарада, падчас якой былі падведзены вынікі работы за 2024 год у аддзелах прымусовага выканання Чыгуначнага, Кастрычніцкага, Першамайскага раёнаў горада Віцебска, Бешанкоўскага, Бешанкоўскага, Шумілінскага раёнаў.
Нарада праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцсувязі пад кіраўніцтвам намесніка начальніка ўпраўлення прымусовага выканання Мікалая Кабачэўскага. На пасяджэнні таксама прысутнічалі начальнікі названых аддзелаў, суддзя суда Чыгуначнага раёна горада Віцебска Міхаіл Султанаў, памочнік пракурора Віцебскага раёна Ілья Чавусаў, прадстаўнікі органаў унутраных спраў па горадзе Віцебска і рэгіянальнага ўзроўню.

У рамках мерапрыемства прааналізавана праведзеная ў 2024 годзе работа прысутных аддзелаў, а таксама вызначаны задачы на 2025 год.