Сёння ў галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргея Канапелькі адбылося падвядзенне вынікаў работы органаў загса Віцебскай вобласці за 2024 год.
Мерапрыемства пачалося з урачыстага ўзнагароджання ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама начальніка аддзела загса Кастрычніцкага раёна г. Віцебска Алены Красавінай.
З дакладам аб рабоце органаў загса ў 2024 годзе выступіла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Крысціна Смольская.
Таксама падчас нарады абмяркоўваліся навацыі ў сферы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, якія набылі моц з 1 студзеня 2025 года.
Па выніках падвядзення вынікаў вызначаны напрамкі, па якіх неабходна прыняць меры для паляпшэння эфектыўнасці работы, выпрацаваны механізмы іх дасягнення, вызначаны задачы на 2025 год.