Міністр юстыцыі Яўген Каваленка падчас афіцыйнага візіту ў Віцебскую вобласць наведаў шэраг службаў і арганізацый Докшыцкага раёна.
У іх ліку служба "адно акно" райвыканкама, аддзел загс, натарыяльная кантора, юрыдычная кансультацыя і раённы архіў. Таксама міністр сустрэўся з начальнікам Глыбоцкага міжраённага аддзела прымусовага выканання Ліліяй Цырбан, старшынёй Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Таццянай Маскінай і старшынёй Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Аленай Барашковай.

Падчас сустрэч Яўген Іосіфавіч задаваў пытанні аб бягучых выніках працы службаў і арганізацый. Цікавіўся праблемамі і задачамі, з якімі сутыкаюцца супрацоўнікі. Асаблівая ўвага была ўдзелена павышэнню якасці абслугоўвання грамадзян і аптымізацыі працоўных працэсаў.