Сёння Докшыцкі раён наведаў Міністр юстыцыі Яўген Каваленка.
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" ён наведаў Бярозкаўскую базавую школу Докшыцкага раёна, якая з 2004 года атрымлівае дапамогу ад Міністэрства.
Яўгена Іосіфавіча, начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргея Канапельку, генеральнага дырэктара РУП па аказанні паслуг "БелЮрЗабеспячэнне" Валерыя Дашкоўскага і намесніка старшыні Докшыцкага райвыканкама Аксану Палачаніну сардэчна сустрэла дырэктар школы Таццяна Лецяна. Яна правяла невялікую азнаямленчую экскурсію па школе, пасля чаго ўсе сабраліся ля прыгожай ёлкі.
Міністр павіншаваў усіх з надыходзячым Новым годам, Калядамі і пажадаў выкананні самых запаветных жаданняў. Ад Міністэрства юстыцыі ён перадаў Таццяне Аляксандраўне сертыфікаты на электрычную пліту і на наведванне Мінскага дэльфінарыя ўсімі навучэнцамі школы, а таксама салодкія падарункі.
У сваю чаргу дзеці падарылі ўсім гасцям самаробныя ёлачныя ўпрыгожанні ў выглядзе шара.
Затым усіх чакаў навагодні паказ, які дазволіў акунуцца ў атмасферу чараўніцтва і казкі.