З любоўю і ўвагай, у рамках рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці", супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама на чале з першым намеснікам начальніка Марынай Быкавай, актывістамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, ГА "БРСМ" наведалі Віцебскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Па традыцыі свята пачалося з віншаванняў выхаванцаў і работнікаў цэнтра, а таксама з уручэння падарункаў.
Святочны настрой стварыў навагодні паказ з песнямі, карагодамі, конкурсамі, удзел у якім прымалі падапечныя цэнтры. У атмасферу казкі і чараўніцтва акунуліся не толькі ўдзельнікі паказу, але і ўсе прысутныя.
Завяршылася навагодняя праграма запальваннем прыгажуні-ёлкі.