20 снежня 2024 г. калектыў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама ў складзе начальніка ўпраўлення Сяргея Канапелькі, яго намесніка Крысціны Смольскай і супрацоўнікаў упраўлення прымусовага выканання наведалі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці ў рамках рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці".
У ходзе візіту госці прынялі ўдзел у святочным ранішніку. Дзеткі з радасцю і натхненнем паказалі невялікія нумары, якія сталі сапраўдным упрыгожаннем свята. Супрацоўнікі юстыцыі, а таксама прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў і арганізацый далучыліся да карагода, патанцаваўшы разам з дзецьмі.


Пасля ўрачыстай часткі Сяргей Пятровіч павіншаваў выхаванцаў і работнікаў дома дзіцяці з надыходзячымі навагоднімі святамі, пажадаўшы ўсім моцнага здароўя, здзяйснення жаданняў і добрых цудаў, а таксама ўручыў падарункі.
У завяршэнні візіту ўдзельнікі мерапрыемства зрабілі сумеснае фота на памяць. Гэта стала сімвалам адзінства і клопату пра дзяцей, якім важная падтрымка і ўвага не толькі ў святочныя дні, але і на працягу ўсяго года.
